У месяцы вераснi
(белорусская народная песня)

У месяцы вераснi
Выпала пароша.
Дзед бабу палюбiў
Што баба хароша.

І крывая, і сляпая,
Яшчэ к таму злая:
I крычыць, i бурчыць,
Процi дзеда не змаўчыць.

- Убірайся, бабка,
У новае белле, -
Я ж цябе павяду
З сабой на вяселле.

Узяу жа дзед бабку
За белу ручку
I спіхнуў дзед бабку
З моста ў рэчку.

Цяпер, бабка, кайся,
Трошкі пакупайся.
А як бабка ўздыхне,
То дзед кіем падпіхне.

Прыйшоў дзед дадому
I пачау бажыцца:
- Ох, ох, далiбог,
Не буду жанiцца…

Раздумауся дзедка,
У ладонькi плешча:
А як буду жыў-здароў,
Ажанюся ешча.


Вернуться к текстам песен Вернуться на главную


© ВИА "Песняры", 2004-2005
При использовании любой информации руководствуйтесь
условиями