Рушнiкi
(Н.Петренко - Г.Соколова)

У суботу Янка ехаў ля ракi,
Пад вярбой Алёна мыла ручнiкi.
- Пакажы, Алена, броды земляку,
Дзе тут пераехаць на канi раку.

- Адчапiся, хлопец, едзь абы-куды,
Не муцi мне толькi чыстае вады.
Ў маркоцi Янка галавой панiк,
Упусцiла дзеўка беленькiй ручнiк.

- Янка, мой саколiк, памажы кутчэй,
Хоч плыве, знiкае ручнiчок з вачэй.
- Любая Алёна, я ж вады баюсь.
Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь.

Супынiўся гнедый пад вярбой густой,
Цалавала Янку Лена над ракой.
Стала цыха-цыха на усёй зямлi...
Па рацэ далёка ручнiкi плылi.


Вернуться к текстам песен Вернуться на главную


© ВИА "Песняры", 2004-2005
При использовании любой информации руководствуйтесь
условиями