Паляна.
(І. Лучанок - А. Барскі)

Паляна, паляна, паляна...
У зяленым зацішшы пушчаным,
Паляна - люстэрка дзяўчыны
Ля сосен, бяроз і ялінаў.
Ляжу, не магу наглядзецца,
Бо ты запалоніла сэрца
І пахнеш сасновай жывіцай,
І песню пяеш, як крыніца.

Прыпеў:
Паляна, паляна, паляна...
Для ўсіх закаханых паўстана.
Прыходжу сюды я з дзяўчынай -
Цалую яе пад калінай. (2 разы)

Вісяць над табой ноччу зоры,
З бязмежным прасторам гавораць.
І вабяць магнітамі лосны,
І клічуць у вечныя вёсны.

Прыпеў.


Вернуться к текстам песен Вернуться на главную


© ВИА "Песняры", 2004-2005
При использовании любой информации руководствуйтесь
условиями