Машанька
(белорусская народная песня)

Ой, хадзіла Машанька, ой па садочку.
О-о-ой, закалола ножаньку на вішнёчку. (2 р.)

Баліць-баліць ножанька, ой ды не больна,
О-о-ой, любіў хлопец дзяўчыначку, ды не доўга. (2 р.)

Забіраюць парнішачку ў салдаты,
Забылася дзяўчыначка папытаці.
Забылася дзяўчыначка ой папытаці:
Ці мне замуж выхадзіці, ой ці гуляці?

Гуляй, гуляй дзяўчыначка, ой як гуляла,
О-о-ой, тапчы, тапчы чаравічкі, як таптала. (2 р.)

Не сцялі ты пасцель белу, як ты слала,
Не кажы ты хлопцам праўду, як казала.
Яны тваю пасцель белу ой параскінуць,
Яны цябе любіць будуць, ой ды пакінуць!

Ой, хадзіла Машанька, ой па садочку.
О-о-ой, закалола ножаньку на вішнёчку. (2 р.)


Вернуться к текстам песен Вернуться на главную


© ВИА "Песняры", 2004-2005
При использовании любой информации руководствуйтесь
условиями